7 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі Ватыкана ўзнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 7 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
За значны асабісты ўклад у развіццё культурнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны Апостальскі нунцый ва Украіне, Апостальскі нунцый у Беларусі (2011-2015 гады) Клаўдзіа Гуджэроці і дырэктар установы "Музеі Ватыкана" Антоніа Паалучы.