Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2015

Прадстаўнікі ЦВК Беларусі будуць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ва Узбекістане

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі ЦВК Беларусі будуць назіраць за прэзідэнцкімі выбарамі ва Узбекістане, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

"Ад Беларусі ў якасці міжнародных наглядальнікаў на прэзідэнцкіх выбарах ва Узбекістане будуць удзельнічаць старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына і член ЦВК Марына Рахманава", - праінфармаваў Мікалай Лазавік.

Выбары Прэзідэнта Узбекістана намечаны на 29 сакавіка. Ад Руху прадпрымальнікаў і дзелавых людзей - Ліберальна-дэмакратычнай партыі гэтай краіны сярод кандыдатаў зарэгістраваны Іслам Карымаў; ад народна-дэмакратычнай партыі - Хатамжон Кетмонаў; ад Дэмакратычнай партыі "Мілій тыкланіш" ("Нацыянальнае адраджэнне") - Акмал Саідаў; ад Сацыял-дэмакратычнай партыі "Адалат" ("Справядлівасць") - Нарымон Умараў.

Цяпер фарміруецца місія наглядальнікаў ад Садружнасці. Яе ўзначаліць старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, яго кандыдатура ўзгоднена на чарговым пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі