25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Развіццё беларуска-амерыканскіх адносін абмеркавана на сустрэчы начальніка ўпраўлення Амерыкі Міністэрства замежных спраў Беларусі Паўла Пуставога з намеснікам дырэктара офіса па ўсходнееўрапейскіх справах Дзяржаўнага дэпартамента ЗША Браянам Рорафам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У час сустрэчы бакі абмеркавалі бягучы стан беларуска-амерыканскіх адносін, далейшае развіццё двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах", - расазалі ў міністэрстве.