2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Сіл абароны Рэспублікі Зімбабвэ наведвае Беларусь, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве абароны.
Нарада, прысвечаная развіццю беларуска-зімбабвійскіх ваенных кантактаў, прайшла ў Цэнтральным Доме афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Кіраваў сустрэчай начальнік Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва палкоўнік Валерый Равенка.
З беларускага боку ў мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі зацікаўленых структурных падраздзяленняў Міністэрства абароны і Генеральнага штаба Узброеных Сіл.
Беларусь і Зімбабвэ абмеркавалі перспектыўныя напрамкі далейшага ўзаемадзеяння.