Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Лют 2015

Прадстаўнікі ўкраінскіх СМІ зробяць 17-18 лютага прэс-тур у Гомельскую вобласць

17 лютага, Гомель /Валерый Сідорчык - БЕЛТА/. Група ўкраінскіх журналістаў зробіць 17-18 лютага прэс-тур у Гомельскую вобласць, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе аблвыканкама.

У складзе дэлегацыі амаль 30 журналістаў, якія прадстаўляюць рэспубліканскія і рэгіянальныя тэлеканалы і друкаваныя выданні. Геаграфія СМІ, у якіх яны працуюць, вельмі шырокая. У прыватнасці, акрамя Кіева будуць прадстаўлены Львоўская, Кіраваградская, Чаркаская, Палтаўская, Данецкая і шэраг іншых абласцей.

Мэта паездкі - знаёмства з паўднёва-ўсходнім рэгіёнам Беларусі. У праграме прэс-туру: наведванне шэрага прамысловых прадпрыемстваў і аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Напрыклад, госці з Украіны пабываюць у ААТ "Камінтэрн", ДУ "Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека", азнаёмяцца з адметнасцямі гомельскага палацава-паркавага ансамбля. Запланавана таксама сустрэча з кіраўніцтвам аблвыканкама і калектывам вядучай абласной газеты "Гомельская правда".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі