4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Поўначсталь Авія" адкрывае рэгулярныя рэйсы ў Мінск з Чарапаўца і Архангельска, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Авіякампанія аднавіла рэгулярныя рэйсы па маршруце Чарапавец - Мінск - Чарапавец, а з 3 мая плануе пачаць выкананне рэйсаў з Архангельска ў Мінск (з перасадкай у Чарапаўцы). Палёты будуць выконвацца на сучасных паветраных суднах Bombardier CRJ200 умяшчальнасцю 50 пасажыраў. Рэйсы плануюцца па панядзелках і серадах.
"Гэты напрамак дасць магчымасць рэалізаваць турыстычны патэнцыял адразу двух рэгіёнаў РФ, а пасажыры змогуць прамым рэйсам дабрацца да Беларусі або выкарыстаць мінскі аэрапорт як транзітную кропку для далейшага замежнага турызму", - падкрэслілі ў прэс-службе.
Набыць авіябілеты і азнаёміцца з раскладам рэгулярных рэйсаў можна на сайце авіякампаніі.
ТАА "Авіяпрадпрыемства "Поўначсталь" - авіякампанія на паўночным захадзе Расіі, якая дынамічна развіваецца. Працуе на рынку ўнутраных і міжнародных авіяперавозак з 2002 года, выконваючы рэгулярныя рэйсы: з Чарапаўца ў Маскву (Шарамецева), Санкт-Пецярбург, Мурманск, Архангельск, Вялікі Усцюг, Апатыты, Екацярынбург, Сочы, Мінеральныя Воды, Калінінград, Мурманск, Петразаводск, Ухта, Савецкі. Аэрапортам базіравання з'яўляецца аэрапорт Чарапавец, парк паветраных суднаў складаецца з 50-мясцовых паветраных суднаў Bombardier CRJ-200 і 93-мясцовых Сухой Суперджэт SSJ100.