3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. "Белавія" адкрые новыя рэйсы ў Дэлі і Абу-Дабі. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела развіцця маршрутнай сеткі і камерцыйнага супрацоўніцтва авіякампаніі "Белавія" Наталля Семянчук, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Наталлі Семянчук, цяпер "Белавія" выконвае рэгулярныя рэйсы ў 9 краін (у 20 аэрапортаў), а таксама чартарныя перавозкі. Нягледзячы на знешні націск, авіякампанія прадаўжае развіваць маршрутную сетку. "У маі бягучага года мы адкрылі новы рэгулярны рэйс у Мурманск. Да канца года адкрыем яшчэ два новыя напрамкі. У прыватнасці, з 11 жніўня пачынаем рэгулярныя рэйсы ў Дэлі. Гэта абсалютна новы напрамак для Беларусі, вельмі перспектыўны. Палёты пачнём з адной частаты ў тыдзень, але ўжо з 20 верасня павялічым да двух рэйсаў", - расказала яна.
З 3 кастрычніка авіякампанія пашырыць праграму палётаў у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. "У дадатак да рэйсаў, якія цяпер ужо выконваюцца ў Дубай і Шарджу, мы будзем лятаць у Абу-Дабі. Пачнём з аднаго рэйса на тыдзень, а з 4 лістапада павялічым частату да двух рэйсаў", - дадала Наталля Семянчук.
Што датычыцца чартарных перавозак, то авіякампанія ў бягучым годзе пачала выконваць чартарныя рэйсы ў Доху.