19 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/.
Беларуска-расійскае супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе абмеркавана сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з першым віцэ-спікерам Савета Федэрацыі Федэральнага сходу РФ Мікалаем Фёдаравым, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва."Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, - адзначылі ў пасольстве. - Асаблівая ўвага была ўдзелена пашырэнню гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй у галіне сельскай гаспадаркі, развіццю аграпрамысловых комплексаў дзвюх краін і ўмацаванню харчовай бяспекі Саюзнай дзяржавы".
Гаворачы аб міжпарламенцкім супрацоўніцтве Беларусі і Расіі, удзельнікі сустрэчы выказалі задавальненне існуючым узроўнем узаемадзеяння. У якасці прыкладу дзейснага інструмента па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва былі названы форумы рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія праводзяцца пад эгідай верхніх палат парламентаў і з удзелам кіраўнікоў дзяржаў.
"Таксама было падкрэслена, што канструктыўны міжпарламенцкі дыялог з'яўляецца важкім укладам у падтрыманне пазітыўнага характару беларуска-расійскіх адносін у цэлым", - дадалі ў прэс-службе.