5 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі абмеркаваны сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў РФ Ігара Петрышэнкі з вядомым расійскім палітыкам, акадэмікам, старшынёй Савета дырэктараў ААТ "РТІ" Яўгенам Прымаковым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі стан і перспектывы далейшага развіцця беларуска-расійскіх адносін, нарошчвання гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння інтэграцыйных працэсаў у рамках Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза", - адзначылі ў прэс-службе.
Адбыўся таксама зацікаўлены абмен меркаваннямі па найбольш актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.