16 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі сёння ў Маскве сустрэўся са статс-сакратаром - намеснікам міністра замежных спраў Расіі Рыгорам Карасіным, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі вынікі ўзаемадзеяння знешнепалітычных ведамстваў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2014 годзе", - адзначылі ў пасольстве.
У час гутаркі былі закрануты пытанні правядзення ў 2015 годзе важнейшых мерапрыемстваў па лініі Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.