18 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін абмеркаваны 18 студзеня ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі са статс-сакратаром - намеснікам міністра замежных спраў РФ Рыгорам Карасіным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін, узаемадзеянне па лініі знешнепалітычных ведамстваў, графік сумесных мерапрыемстваў на 2017 год", - адзначылі ў пасольстве.
У сваю чаргу на сайце расійскага знешнепалітычнага ведамства паведамляецца, што Ігар Петрышэнка і Рыгор Карасін абмеркавалі таксама пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі ў інтэграцыйных аб'яднаннях. "Адбыўся таксама абмен думкамі па міжнародных і рэгіянальных сюжэтах, што ўяўляюць узаемны інтарэс", - гаворыцца ў інфармацыі МЗС РФ.