1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 1 лютага правёў сустрэчу з кіраўніком прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні і перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрапейскім саюзам, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве ЕС "Усходняе партнёрства".
Асобная ўвага ўдзелена рэалізацыі праектаў тэхнічнай дапамогі ЕС у Беларусі. Разгледжана таксама магчымасць арганізацыі шэрага сумесных мерапрыемстваў па лініі Беларусь-ЕС.