3 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Савета Еўропы 2 лютага абмеркаваны ў Страсбургу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.
Гэтыя тэмы былі разгледжаны ў час сустрэчы саветніка пасольства Беларусі ў Францыі Андрэя Сухарэнкі з генеральным сакратаром Савета Еўропы Турб'ернам Ягландам.
У час сустрэчы генеральнага сакратара Савета Еўропы быў перададзены дакумент аб ратыфікацыі Рэспублікай Беларусь дадатковага пратакола да Канвенцыі аб крымінальнай адказнасці за карупцыю.