1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стан і перспектывы развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з Парламенцкай асамблеяй АБСЕ абмеркаваны ў МЗС Беларусі на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Алены Купчыной з намеснікам старшыні Парламенцкай асамблеі АБСЕ, кіраўніком дэлегацыі Парламента Швецыі ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кентам Харстэдам, які знаходзіцца ў Беларусі з рабочым візітам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі таксама актуальную сітуацыю ў АБСЕ, шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва.
Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі аб сітуацыі ў рэгіёне і дзейнасці АБСЕ па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.