16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі Юрыя Амбразевіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турэцкай Рэспублікі Джэмам Ышыкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Субяседнікі прадметна абмеркавалі бягучы стан беларуска-турэцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай сферы, перспектывы падтрымання палітычных кантактаў, а таксама правядзенне шэрага сумесных мерапрыемстваў у бліжэйшай перспектыве, - праінфармавалі ў МЗС. - Падкрэслены стратэгічны характар адносін дзвюх краін, узаемная зацікаўленасць у далейшым умацаванні сувязей Мінска і Анкары па шырокім коле напрамкаў".