13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы раўнд беларуска-партугальскіх палітычных кансультацый адбыўся ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.
Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка, партугальскую - палітычны дырэктар, кіраўнік дырэктарата знешняй палітыкі Міністэрства замежных спраў Франсішку Дуартэ Лопеш.
Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс пытанняў, звязаных з развіццём двухбаковых адносін паміж Беларуссю і Партугаліяй, перспектывы дыялогу па лініі Беларусь - ЕС, узаемадзеянне ў міжнародных арганізацыях, абмяняліся поглядамі па актуальных праблемах міжнароднай палітыкі.
Франсішку Дуартэ Лопеш быў таксама прыняты кіраўніком беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем.