25 сакавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перспектывы беларуска-венгерскага ўзаемадзеяння па лініі дыялогу Беларусь - Еўрасаюз абмеркавалі 25 сакавіка ў сталіцы Венгрыі горадзе Будапешце, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Гэтыя пытанні разглядаліся на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Венгрыі Аляксандра Хайноўскага з намеснікам дзяржаўнага сакратара па пытаннях ЕС Міністэрства замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Левентэ Бенкё.
На перагаворах бакі дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-венгерскага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю адносін паміж дзяржавамі ў рамках ініцыятывы "Усходняе партнёрства". Размова ішла таксама аб спрашчэнні ўзаемных паездак грамадзян, умацаванні эканамічнага ўзаемадзеяння.