4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Перспектывы развіцця адносін Беларусі і Еўрапейскага саюза былі сярод тэм, якія абмеркаваны на беларуска-літоўскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.
Кансультацыі адбыліся 4 лютага ў Мінску на ўзроўні намеснікаў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў. Беларускую дэлегацыю ўзначальвала намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, літоўскую - віцэ-міністр замежных спраў Андрус Крывас.
Бакі дэталёва абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння ў палітычнай, эканамічнай, транспартна-транзітнай і культурнай сферах, тэматыку рэгіянальнага супрацоўніцтва. На першае паўгоддзе гэтага года запланаваны шэраг сумесных мерапрыемстваў як па лініі міністэрстваў замежных спраў, так і іншых ведамстваў дзвюх краін.