18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы раўнд палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Інданезіі прайшоў у Джакарце. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Па выніках палітычных кансультацый падпісаны пратакол.
Валянцін Рыбакоў таксама сустрэўся з першым намеснікам міністра замежных спраў Інданезіі Абдурахманам Мухамадам Фахірам.
У Джакарце адбыліся сустрэчы Валянціна Рыбакова з міністрам прамысловасці Інданезіі Аірланга Хартартай, кіраўніцтвам холдынга "Салім груп", холдынга "Пупук Інданезія" і кампаніяй "Петракімія Грэсік".
У час наведвання горада Джок'якарта Валянцін Рыбакоў сустрэўся з губернатарам Асаблівай акругі Джок'якарта султанам Хаменкубувона X, а таксама з кіраўніцтвам Гандлёва-прамысловай палаты горада.