Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Ліп 2019

Першы афіцыйны візіт Мірзіёева ў Мінск адбудзецца з 31 ліпеня па 1 жніўня

Першы афіцыйны візіт Мірзіёева ў Мінск адбудзецца з 31 ліпеня па 1 жніўня
Шаўкат Мірзіёеў

24 ліпеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Першы афіцыйны візіт Прэзідэнта Узбекістана Шаўката Мірзіёева ў Мінск адбудзецца з 31 ліпеня па 1 жніўня. Аб гэтым паведаміў на брыфінгу Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Узбекістана ў Беларусі Насірджан Юсупаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Дыпламат адзначыў, што цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да мерапрыемства. "Напярэдадні і ў час афіцыйнага візіту кіраўніка Узбекістана мы сумесна з беларускімі партнёрамі арганізуем у Мінску шэраг мерапрыемстваў. У іх ліку Форум рэгіёнаў Беларусі і Узбекістана, выстаўка нацыянальнай прадукцыі "Зроблена ва Узбекістане", адкрыццё бюста вялікага ўзбекскага паэта і мысліцеля Алішэра Навоі і Дні культуры Узбекістана", - расказаў пасол.

Насірджан Юсупаў выказаў упэўненасць, што маючы адбыцца афіцыйны візіт кіраўніка Узбекістана ў Беларусь "дасць магчымасць падняць двухбаковае супрацоўніцтва на якасна новы, больш высокі ўзровень".

Разам з тым пасол нагадаў аб важнасці праведзенага ў верасні 2018 года афіцыйнага візіту ва Узбекістан Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, які "адкрыў новую старонку ў гісторыі беларуска-ўзбекістанскіх адносін і напоўніў іх практычным зместам".

Як чакаецца, на перагаворах у Мінску будуць разгледжаны вынікі дасягнутых на вышэйшым узроўні ў Ташкенце дамоўленасцей і намечаны перспектывы далейшых двухбаковых кантрактаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі