Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Жнв 2017

Пасольства Беларусі ў Мадрыдзе адкрыла гарачую лінію ў сувязі з тэрактамі ў Іспаніі

18 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасольства Беларусі ў Мадрыдзе адкрыла тэлефон гарачай лініі ў сувязі з тэрактамі ў Іспаніі. Такая інфармацыя размешчана ў афіцыйным твітар-акаўнце Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

"У сувязі з тэрарыстычнымі актамі ў Іспаніі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у Мадрыдзе адкрыты тэлефон гарачай лініі: +34645577379", - расказалі ў ведамстве.

Беларускім грамадзянам, якія знаходзяцца ў Іспаніі, рэкамендуецца ўстрымацца ад наведвання месц, дзе былі ўчынены тэракты, а таксама пазбягаць месц скопішча людзей.

"МЗС выказвае шчырыя спачуванні родным, блізкім загінулых, жадае хутчэйшага выздараўлення пацярпелым у выніку тэрактаў у Іспаніі", - дадалі ў міністэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі