24 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей прыняў пасла Венесуэлы Хасэ Багіяна Перычы, які ўручыў кіраўніку беларускага знешнепалітычнага ведамства копіі даверчых грамат. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час гутаркі адзначана, што адносіны паміж Беларуссю і Венесуэлай вызначаюцца высокім узроўнем узаемнага даверу і маюць стратэгічны характар.
Бакі таксама абмянялся думкамі па шырокім спектры пытанняў беларуска-венесуэльскага супрацоўніцтва. Значная ўвага ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і культурнага ўзаемадзеяння.