17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Ісландыі акрэдытуецца ў Беларусі пасля больш як дзесяцігадовага перапынку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 17 ліпеня прыняў назначанага Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Ісландыя ў Рэспубліцы Беларусь Берглінд Асгейрсдоцір у сувязі з пачаткам яе дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі беларуска-ісландскага супрацоўніцтва. Берглінд Асгейрсдоцір таксама ўручыла Алегу Краўчанку копіі даверчых грамат.