20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сьера-Леонэ ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь (па сумяшчальніцтве)
Джон Сар Ямбасу ўручыў сёння копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Беларусі Валянціну Рыбакову. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.У час сустрэчы абмяркоўваліся актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня. У прыватнасці, закрануты тэмы развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пашырэння дагаворна-прававой базы адносін паміж Беларуссю і Сьера-Леонэ, актывізацыі ўзаемадзеяння ў сферы адукацыі.