6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка правёў сёння сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Швецыі ў Беларусі Крысцінай Юханесан з нагоды пачатку яе дыпламатычнай місіі ў краіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Крысціна Юханесан уручыла Алегу Краўчанку копіі сваіх даверчых грамат.
У час сустрэчы бакі абмеркавалі стан і перспектыўныя напрамкі беларуска-шведскага супрацоўніцтва.