30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 30 красавіка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Яўгенам Лук'янавым з нагоды ўручэння копій даверчых грамат. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Уладзімір Макей павіншаваў пасла Расіі з пачаткам дыпламатычнай місіі ў нашай краіне і выказаў надзею на яго актыўную работу ў мэтах далейшага ўмацавання ўсебаковых адносін паміж Мінскам і Масквой.
Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.