19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Індыі ў Беларусі Панкадж Саксена ўручыў сёння копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.
Як праінфармавалі ў прэс-службе, бакі ў час сустрэчы абмеркавалі бягучы стан двухбаковых адносін, уключаючы развіццё гандлёва-эканамічных сувязей, палітычнае ўзаемадзеянне на міжнароднай арэне і рэалізацыю сумесных інвестыцыйных праектаў.