16 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Цуй Цымін і кіраўніцтва Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі абмеркавалі ў Мінску пытанні пераадолення наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МНС.
"Сустрэча стала працягам традыцыі актыўнага дыялогу, які вядзецца паміж краінамі для развіцця дружалюбных адносін. На працягу ўсіх постчарнобыльскіх гадоў Кітай быў і застаецца адным з самых надзейных партнёраў Беларусі ў справе пераадолення наступстваў катастрофы на ЧАЭС", - сказалі ў прэс-службе.
Бакі таксама абмеркавалі дэталі правядзення міжнароднай канферэнцыі "Чарнобыль праз трыццаць гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця пацярпелых тэрыторый", намечанай у беларускай сталіцы на 25 красавіка.