23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Уладзімір Баравікоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Тханглуну Сісуліту. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі падкрэслілі наяўнасць значнага патэнцыялу для нарошчвання ўзаемадзеяння Беларусі і Лаоса ў розных сферах.
Прэзідэнт Лаоса выказаў надзею на ўдзел беларускага боку ў рэалізацыі ў яго краіне праектаў у сферах эканомікі, культуры і адукацыі.
"Адбылася таксама сустрэча пасла Беларусі са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса Сайсамфонам Фамвіханам. Абмеркаваны перспектывы ўмацавання міжпарламенцкага супрацоўніцтва, развіццё дагаворна-прававой базы", - адзначылі ў МЗС.
Раней Уладзімір Баравікоў правёў перагаворы з намеснікам міністра замежных спраў Лаоса Бунлеўа Фанданувонгам. Дыпламаты адзначылі традыцыйна дружалюбны характар беларуска-лаоскага супрацоўніцтва, абмеркавалі парадак дня адносін дзвюх краін, узаемную падтрымку ў міжнародных арганізацыях, а таксама планы па абмене візітамі ў 2023 годзе.