11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кыргызстане Андрэй Страчко ўручыў сёння ў знешнепалітычным ведамстве гэтай краіны копіі даверчых грамат, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
Дыпламат сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Кыргызстана Эмілем Кайкіевым. "У час сустрэчы з нагоды ўручэння копій даверчых грамат бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковых адносін, перспектывы іх развіцця, а таксама ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках", - праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.