23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў ААЭ і Каралеўстве Саудаўская Аравія (па сумяшчальніцтве) Раман Галоўчанка сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі прынцам Абдэль Азізам бен Абдалой бен Абдэль Азізам аль-Саудам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
У ходзе размовы бакі пацвердзілі важнасць далейшага ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва. Пасол Беларусі ўручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Саудаўскай Аравіі.
Раман Галоўчанка правёў сустрэчы з іншымі прадстаўнікамі МЗС Саудаўскай Аравіі. Асноўная ўвага ўдзелена пытанням падрыхтоўкі першага пасяджэння сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж урадамі Беларусі і Саудаўскай Аравіі, якое запланавана на 6-7 мая 2015 года ў Эр-Рыядзе.