15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Ісламскай Рэспубліцы Іран Юрый Лазарчык 14 жніўня сустрэўся з міністрам замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран Махамадам Джавадам Зарыфам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"Юрый Лазарчык уручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Ісламскай Рэспублікі Іран. У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні і шляхі інтэнсіфікацыі беларуска-іранскага супрацоўніцтва, - расказалі ў прэс-службе. - Міністр выказаў гатоўнасць і зацікаўленасць іранскага боку ў далейшым развіцці ўсебаковых адносін з Беларуссю і пажадаў паслу плённай працы на новай пасадзе".