25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венесуэле Андрэй Молчан уручыў даверчыя граматы прэзідэнту гэтай краіны Нікаласу Мадуру. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"У час размовы пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасол Беларусі і прэзідэнт Венесуэлы выказалі глыбокую зацікаўленасць у нарошчванні патэнцыялу беларуска-венесуэльскіх адносін і актывізацыі сумесных праектаў", - адзначылі ў Міністэрстве замежных спраў.
Венесуэла афіцыйна прызнала незалежнасць Рэспублікі Беларусь 11 студзеня 1992 года. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 4 лютага 1997 года. У снежні 2006 года было адкрыта пасольства Венесуэлы ў Беларусі, у кастрычніку 2007-га - пасольства Беларусі ў Каракасе.