29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Індыі і Шры-Ланцы па сумяшчальніцтве Міхаіл Касько ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Шры-Ланкі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
У час кароткай размовы Прэзідэнт Шры-Ланкі Анура Кумара Дысанаяке адзначыў дружалюбны характар адносін паміж дзвюма краінамі. Кіраўнік беларускай дыпмісіі звярнуў увагу на наяўнасць значнага патэнцыялу для нарошчвання ўзаемадзеяння ў розных сферах, у прыватнасці, у гандлі, адукацыі, навуцы, турызме, культуры, а таксама па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.
Больш падрабязна перспектывы развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Шры-Ланкі былі абмеркаваны ў час сустрэчы Міхаіла Касько з кіраўніком Міністэрства замежных спраў Шры-Ланкі Віджыта Хератам. "Бакі канструктыўна абмеркавалі перспектывы развіцця супрацоўніцтва, а таксама канкрэтныя крокі для яго далейшага паглыблення", - расказалі ў прэс-службе ведамства.