10 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі Ігар Белы ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірылу Рамафосу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
У час кароткай размовы кіраўнік беларускай дыпмісіі закрануў з лідарам Паўднёвай Афрыкі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, уключаючы графік візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях, рэалізацыю ў ПАР зборачнай вытворчасці беларускіх трактароў, а таксама ўзаемадзеянне дзвюх краін на міжнародных пляцоўках, у прыватнасці ў БРІКС.