27 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў В'етнаме Уладзімір Гошын уручыў даверчыя граматы каралю Тайланда Маха Вачыралангкорну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
"Пасля афіцыйнай цырымоніі ўручэння адбылася кароткая гутарка Уладзіміра Гошына з міністрам замежных спраў Тайланда Донам Прамудвінаем, у ходзе якой абмеркаваны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку пашырэнне дагаворна-прававой базы", - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве.