9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Хашыміцкім Каралеўстве Іарданія па сумяшчальніцтве Аляксандр Панамароў уручыў даверчыя граматы Каралю Іарданіі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі, уключаючы пытанні гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва, а таксама вытворчай кааперацыі.