10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Каа Кімхорну. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і АСЕАН у галінах узаемнага інтарэсу. Была падкрэслена важнасць вывучэння магчымасцей для пашырэння супрацоўніцтва і павелічэння аб'ёмаў узаемнага гандлю, інвестыцый і турызму. Генеральны сакратар адзначыў зацікаўленасць АСЕАН у развіцці кантактаў з Беларуссю ў сферах, дзе беларускі бок мае вопыт і экспертызу.
У сваю чаргу пасол адзначыў адкрытасць Беларусі да супрацоўніцтва ў такіх сферах, як прамысловасць і харчовая бяспека, навука і адукацыя, а таксама пацвердзіў намер беларускага боку пашыраць гандлёва-эканамічныя, міжпарламенцкія, гуманітарныя сувязі з АСЕАН і яе дзяржавамі-членамі.