Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Стд 2016

Пасол Беларусі прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага і паразмаўляў з пантыфікам

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Вялікабрытаніі, а таксама пры Святым Прастоле па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага ў час рабочай паездкі ў Ватыкан 10-13 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

"Пасол прыняў удзел у навагодняй аўдыенцыі Папы Рымскага Францыска для дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага пры Святым Прастоле, у час якой адбылася кароткая размова пасла з пантыфікам", - праінфармавалі ў прэс-службе.

У час рабочай паездкі ў Ватыкан Сяргей Алейнік правёў двухбаковыя сустрэчы з дзяржсакратаром Святога Прастола кардыналам П'етра Паралінам, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржсакратарыята Ватыкана (міністрам замежных спраў) архіепіскапам Полам Галахерам і старшынёй Папскага Савета па культуры кардыналам Джанфранка Равазі. "Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама правядзенне двухбаковых мерапрыемстваў у 2016 годзе", - адзначылі ў МЗС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі