15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой уручыў копіі даверчых грамат намесніку міністра замежных спраў Расіі Аляксандру Панкіну. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
У час сустрэчы адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы графік маючых адбыцца кантактаў на вышэйшым і высокім узроўнях. "Абмеркавана ўзаемадзеянне ў сферы саюзнага будаўніцтва, інтэграцыйныя працэсы на еўразійскай прасторы і бягучая міжнародная праблематыка, - праінфармавалі ў МЗС. - Бакі пацвердзілі ўзаемную цікавасць да далейшага ўмацавання беларуска-расійскіх адносін у духу стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва, рэалізацыі інтэграцыйных рашэнняў вышэйшых органаў Саюзнай дзяржавы і далейшай знешнепалітычнай каардынацыі".