Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Крс 2015

Пасол Беларусі і намеснік міністра замежных спраў Ірана намецілі шляхі далейшай інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Іране Віктар Рыбак сустрэўся 11 красавіка з намеснікам міністра замежных спраў Ірана Ібрагімам Рахімпурам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

"Бакі абмеркавалі рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых па выніках узаемных візітаў на ўзроўні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў дзвюх краін у Тэгеране і Мінску ў 2014-2015 гадах, і намецілі шляхі далейшай інтэнсіфікацыі двухбаковага супрацоўніцтва. Адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях міжнароднай праблематыкі", - расказалі ў МЗС.

Акрамя таго ў міністэрстве расказалі, што 12 красавіка Віктар Рыбак сустрэўся з міністрам прамысловасці, шахт і гандлю Ірана Махамадам Нематзадэ. "На сустрэчы асаблівая ўвага была ўдзелена разгляду перспектыўных сумесных праектаў у прамысловай сферы", - адзначылі ў ведамстве.

Віктар Рыбак і Махамад Нематзадэ таксама абмеркавалі ключавыя дамоўленасці, дасягнутыя па выніках 12-га пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў Тэгеране ў сакавіку 2015 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі