9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Егіпце Сяргей Цярэнцьеў 8 лютага сустрэўся з намеснікам міністра замежных спраў Егіпта па справах Еўропы Іхабам Насрам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
На перагаворах абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня Беларусі і Егіпта, у тым ліку размова ішла аб узаемадзеяні ў сферы прамысловасці, а таксама правядзенні мерапрыемстваў высокага ўзроўню.
Асаблівую ўвагу кіраўнік дыпламатычнай місіі нашай краіны і намеснік міністра замежных спраў Егіпта ўдзялілі актывізацыі беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і турыстычнай сферах.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Егіптам былі ўстаноўлены 1 лютага 1992 года.