13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Францыі Ігар Фісенка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту гэтай краіны Эмануэлю Макрону. Урачыстая цырымонія адбылася 12 красавіка ў Елісейскім палацы, паведамілі БЕЛТА ў беларускім дыппрадстаўніцтве ў Францыі.
У ходзе цырымоніі адбылася размова пасла з прэзідэнтам, у час якой бакі абмяняліся меркаваннямі аб стане і перспектывах развіцця двухбаковых адносін, а таксама аб пазіцыях Беларусі і Францыі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня. У прыватнасці, у якасці прыярытэтаў далейшага шматбаковага ўзаемадзеяння было вылучана супрацоўніцтва па пытаннях бяспекі і навакольнага асяроддзя.
Асобная ўвага была ўдзелена двухбаковаму супрацоўніцтву, а менавіта міжрэгіянальнаму ўзаемадзеянню.