18 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пытанні актывізацыі беларуска-ісландскага супрацоўніцтва ў розных сферах абмеркаваны сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісландыі ў РФ Сігрыдур Берглінд Асгейрсдоцір. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай сферах, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў пасольстве.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ісландыяй устаноўлены 25 мая 2001 года. Па выніках 2016 года аб'ём двухбаковага тавараабароту склаў $39,2 млн.