4 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка 4 мая сустрэўся з паслом Руанды ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Мушыа Франкам Каманзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
"Бакі абмяняліся думкамі аб стане і перспектывах развіцця палітычных і гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Руандай, абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферы адукацыі", - сказалі ў прэс-службе.
"Паслы пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць у падтрыманні рабочых кантактаў для развіцця беларуска-руандскага дыялогу", - дадалі ў дыппрадстаўніцтве.