8 ліпеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Крокі па актывізацыі беларуска-бахрэйнскага супрацоўніцтва ў розных сферах былі намечаны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Уладзіміра Сямашкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Бахрэйна ў РФ і Беларусі па сумяшчальніцтве Ахмедам Аль-Сааці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.
"Бакі абмеркавалі перспектывы і намецілі практычныя крокі па актывізацыі палітычнага, эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва Беларусі і Бахрэйна, па развіцці дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Бахрэйнам устаноўлены 1 ліпеня 1996 года.