Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Кст 2017

Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ запланавана ў Мінску 28 лістапада

Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі ЦЕІ запланавана ў Мінску 28 лістапада2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы пройдзе ў Мінску 28 лістапада, паведаміў сёння на адкрыцці асенняй сесіі Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што ў пасяджэнні прымуць удзел кіраўнікі парламентаў 18 дзяржаў - членаў ЦЕІ. Міхаіл Мясніковіч таксама нагадаў аб праведзеных у гэтым годзе ў Беларусі важных міжнародных мерапрыемствах - 30 мая пасяджэнне Парламенцкага камітэта парламенцкага вымярэння Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятывы, а 5-9 ліпеня 26-я штогадовая сесія Парламенцкай асамблеі Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

У якасці асноўнага лозунга старшынства Беларусі ў ЦЕІ, а гэтыя пытанні вядзе Савет Рэспублікі, вылучана тэма "Інтэлектуалізацыя эканомікі ў рэгіёне ЦЕІ: інавацыйная вытворчасць, кіраванне і чалавечы капітал". "Выбар тэмы абумоўлены тэндэнцыямі ў сучаснай эканоміцы - інтэлектуалізацыя выкарыстоўваемых тэхналогій, рост навукаёмістасці тавараў, істотнае павышэнне значэння дзейнасці, звязанай з атрыманнем, перадачай, захоўваннем і выкарыстаннем ведаў, строгая канкурэнцыя, якая прыводзіць да неабходнасці пастаяннага ўкаранення інавацый. Па сутнасці, гэта глабальныя выклікі, своечасовы адказ на якія з'яўляецца важнай умовай захавання канкурэнтаздольнасці эканомік усяго свету", - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Гэтыя ключавыя пытанні плануецца разгледзець у лістападзе на пасяджэнні ПА ЦЕІ.

Акрамя таго, у 2018 годзе ў Мінску плануецца правесці рэгіянальны форум для каардынатараў па дасягненні Мэт устойлівага развіцця ААН для краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама СНД. Работа ў гэтым напрамку ўжо вядзецца, праінфармаваў спікер.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі