Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Снж 2020

Пашырэнне беларускіх ініцыятыў у спорце стала ключавым напрамкам работы НАК у 2020 годзе

Пашырэнне беларускіх ініцыятыў у спорце стала ключавым напрамкам работы НАК у 2020 годзе

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашырэнне беларускіх ініцыятыў па актуальных пытаннях развіцця міжнароднага спартыўнага руху стала адным з ключавых напрамкаў работы Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў 2020 годзе, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Нацыянальны алімпійскі камітэт у бягучым годзе працаваў над зніжэннем суб'ектывізму судзейскіх рашэнняў, павелічэннем колькасці айчынных прадстаўнікоў у міжнародных спартыўных структурах і дэпалітызацыяй спорту ў цэлым. Акрамя таго, НАК актыўна працуе над атрыманнем усебаковай падтрымкі беларускіх ініцыятыў з боку міжнароднай спартыўнай супольнасці.

НАК Беларусі супрацоўнічае з нацыянальнымі федэрацыямі па відах спорту і своечасова паведамляе інфармацыю, неабходную для падрыхтоўкі да Гульняў XXXII Алімпіяды ў Токіа (ліпень-жнівень 2021 года) і зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне (люты 2022 года). Пастаянна вядзецца маніторынг заваявання ліцэнзій беларускімі спартсменамі з далейшым пацвярджэннем іх выкарыстання ў міжнародных федэрацыях па відах спорту. Наладжаны цесны кантакт з аргкамітэтамі Алімпійскіх гульняў у Токіа і Пекіне, што дае магчымасць аператыўна вырашаць усе пытанні, звязаныя з удзелам беларускай дэлегацыі ў маючых адбыцца Гульнях.

Для якаснай падрыхтоўкі да Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю (ЕЮАФ) у Фінляндыі, які плануюць правесці ў снежні 2021 года, НАК супрацоўнічае з нацыянальнымі федэрацыямі па зімовых відах спорту.

У 2020 годзе НАК ажыццявіў шэраг праектаў пры падтрымцы Алімпійскай салідарнасці, вялася актыўная прапаганда алімпійскіх каштоўнасцей у супрацоўніцтве з рознымі ўстановамі сістэмы Міністэрства адукацыі. Акрамя таго, на пасяджэнні выканкама арганізацыі зацверджаны план на 2021 год, які азнамянуецца правядзеннем Гульняў у Токіа і 30-годдзем з дня заснавання Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі