21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Палкоўнік Андрэй Пасека назначаны начальнікам упраўлення тэрытарыяльнай абароны - намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 снежня, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы вызваліў ад гэтай пасады генерал-маёра Сяргея Дудко.