22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя парламента Нідэрландаў будзе знаходзіцца з рабочым візітам у Мінску 24 і 25 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Нідэрландаў у Беларусі.
У беларускую сталіцу прыедуць члены парламенцкага камітэта па міжнародных справах. Адбудуцца сумесныя кансультацыі з беларускімі парламентарыямі, а таксама кансультацыі ў Міністэрстве замежных спраў і ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.
Плануецца, што 24 сакавіка парламентарыі Беларусі і Нідэрландаў ускладуць кветкі да манумента Перамогі ў памяць аб героях і ахвярах Другой сусветнай вайны.
Праграмай візіту таксама запланаваны сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый і бізнесу, знаёмства з гісторыяй і архітэктурай Мінска.